2014-04-13 14:38:38

Разважанні Крыжова шляху ў Калізеі: смерць не знішчае любоў


RealAudioMP3 Разважанні Крыжовага шляху ў рымскім Калізеі, які пройдзе з удзелам Святога Айца 18 красавіка 2014 г., будуць прысвечаны цяжкім наступствам эканамічнага крызісу, гісторыям эмігрантаў, з’явам знішчаючым жыццё моладзі. Тэксты медытацый будуць апублікаваны 15 красавіка 2014 г. Ватыканскім выдавецтвам. Іх аўтарам з’яўляецца арцыбіскуп Кампабаса-Баяна Джанкарла Брэганціні. У дрэве Хрыстовага Крыжа сабраны ўсе грахі чалавека, несправядлівасць выкліканая эканамічным крызісам з яго сацыяльнымі наступствамі: беспрацоўем, беднасцю, фінансавай спекуляцыяй, самагубствамі прадпрымальнікаў, карупцыяй. Езус іх нясе з сабой на Кальварыю, каб навучыць, што жыццё трэба пражыць ствараючы “масты салідарнасці”, “перамагаючы страх ізаляцыі, аднаўляючы павагу да палітыцы” і шукаючы выхады з сацыяльных праблем. Гэта толькі некаторыя думкі разважанняў.

У медытацыях Крыжовага шляху арцыбіскуп Брэганціні сабраў усе раны сучаснага свету: драмы эмігрантаў, раны жанчын перажыўшых насілле, траўмы дзяцей – ахвяраў сексуальных злачынстваў, пакуты маці, якія згубілі сваіх дзяцей у войнах, якія сталі ахвярамі наркотыкаў ці алкаголю. Але ў Езусе, які на шляху на Галготу падаў тры разы, аўтар разважанняў заклікае ўбачыць надзею: у выправабаннях перажытых з глыбокай малітвай да Бога становіцца лягчэйшым любы асабісты крыж. Хрыстус нас вучыць не трапляць у адчай пасля падзенняў, перакананы арцыбіскуп Брэганціні.

Прыклад Сымона кірынейца, чалавека, які дапамог Богу несці крыж, сёння нам кажа ісці насустрач іншым, прапаноўваць падтрымку, ствараць братэрства і адкрываць Бога ў кожным чалавеку, гаворыцца ў тэксце медытацый.

У разважанні аб пакутах Хрыста ёсць таксама месца для Касцёла, які сімвалічна прадстаўлены неразарванай тунікай – знакам, якія нагадвае аб неабходнасці адзінства, якое трэба будаваць кожны дзень праз братэрства, прымірэнне і ўзаемнае прабачэнне. Крыжовы шлях і ўваскрасенне Езуса паказвае, што “смерць не знішчае любоў. Бо любоў мацнейшая за смерць. Хто гатовы ахвяраваць жыццё для Хрыста, знойдзе яго. Перамамененае, па-за ўладай смерці”.








All the contents on this site are copyrighted ©.