2014-04-12 14:03:03

Францішак да гісторыкаў: дапамагчы зразумець, чаго Святы Дух хоча ад Касцёла сёння


RealAudioMP3 Вувычэнне гісторыі – гэта важны шлях да пошуку праўды, падкрэсліў 12 красавіка 2014 г. Францішак падчас сустрэчы з членамі Папскага камітэта гістарычных навук, з нагоды 60-годдзя заставання гэтай структуры Піем ХІІ. Пантыфік перакананы, што гісторыя з’яўляецца сапраўднай “настаўніцай жыцця”, як называў яе Цыцэрон. На яго думку, члены Папскага камітэта гістарычных навук у сваіх даследваннях бачаць, як Касцёл крочыць у часе – ведаюць пра яго хвалебную гісторыю евангелізацыі, але таксама пра нявернасць і грахі, які здараліся. “Вашы даследванні, пазначаныя сапраўдным касцёльным запалам і шчырай любоўю да праўды, могуць быць вялікай дапамогай тым, хто абавязаны распазнаваць, чаго Святы Дух хоча ад Касцёла сёння”, - сказаў Папа.

Святы Айцец адзначыў важнасць супрацоўніцтва Камітэта з рознымі навуковымі структурамі на міжнародным узроўні. Гэта спрыяе дыялогу паміж Касцёлам і сучасным светам. Ён нагадаў, што сёлета адзначаецца 100-годдзе з пачатку Першай сусветнай вайны і таму важна нагадаць пра “дыпламатычныя ініцыятывы Апостальскай Сталіцы падчас гэтага трагічнага канфлікту”, пра ўклад католікаў і іншых хрысціян у дапамогу хворым, бежанцам, сіротам і ўдовам, у пошук зніклых і аднаўленне міру.

Паводле Пантыфіка, сёння як ніколі актуальна гучаць словы папы Бэнэдыкта XV: “Мы нічога не губляем па прычыне міру, але можам згубіць усё па прычыне вайны”. “Калі зноў слухаем гэтыя прароцкія словы, па-сапраўднаму пераконваемся, што гісторыя – настаўніца жыцця”, - сказаў Папа і пажадаў навукоўцам з энтузіязмам працягваць даследаванні і служэнне праўдзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.