2014-04-12 13:52:40

Англічанка стала новым старшынёй Папскай акадэміі сацыяльных навук


RealAudioMP3 Папа Францішак прызначыў англічанку, прафесара Маргарэт Арчэр, новым старшынёй Папскай акадэміі сацыяльных навук. Яна з’яўляецца адным з заснавальнікаў і членам гэтай установы, якая разглядае пытанні сацыяльнага, эканамічнага, палітычнага і юрыдычнага зместу з навуковага пункту гледжання. Мэтай працы Акадэміі таксама з’яўляецца пошук элементаў, карысных для развіцця сацыяльнага навучання Касцёла і вывучэнне яго выкарыстання ў сучасных грамадствах.

Прафесар Маргарэт Арчэр нарадзілася 20 студзеня 1943 г. Яна вучылася ў Лонданскім універсітэце. На працягу многіх гадоў выкладала сацыялогію ў брытанскім Універсітэце ў горадзе Уорык. У цяперашні час з’яўляецца прафесарам “l'Ecole Polytechnique Fédérale” у швейцарскай Лазане. Яна прадстаўляе ў сацыялогіі плыню крытычнага рэалізму. Займаецца між іншым пытаннямі адукацыі. У 1986-1990 гг. Арчэр была старшынёй Міжнароднай сацыялагічнай асацыяцыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.