2014-04-11 13:13:06

Святы Айцец: аборт і дзетазабойства – жудасныя злачынствы


RealAudioMP3 Чалавечае жыццё сакральнае і непарушнае, нагадаў папа Францішак падчас сустрэчы з членамі італьянскага “Руху ў абарону жыцця”, якіх прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане. Каля 500 актывістаў сабраліся 11 красавіка 2014 г. у Клеменційскай зале Апостальскага палацу, разам са сваім кіраўніцтвам. Паводле Папы, “кожны грамадзянскі закон абапіраецца на прызнанне першага і фундаментальнага права – права на жыццё, якое не падпарадкавана ніякім умовам: ні якасным, ні эканамічным ні, тым больш, ідэалагічным”. “Як запаведзь “не забей” ставіць яснае абмежаванне дзеля пацвярджэння каштоўнасці чалавечага жыцця, так сёння мы павінны сказаць “не” эканоміцы выключэння і няроўнасці”. Такая эканоміка забівае… Яна разглядае чалавека як дабро да спажывання, якое можна выкарыстасць, а затым выкінуць. Мы далі пачатак культуры “адходаў”, якая падтрымліваецца”. І так у адходы пераўтвараюцца таксама і жыцці”, - сказаў Папа.

На думку Святога Айца, адной з самых вялікіх рызыкаў нашай эпохі, з’яўляецца “развод” паміж эканомікай і мараллю, паміж магчымасцямі прапанаванымі рынкам напоўненым тэхналогіямі і ў якім усё больш незаўважнымі становяцца элементарныя этычныя нормы.

Францішак заклікаў падтрымліваць рашучую апазіцыю ўсім формам замахаў на жыццё, асабліва на нявіннае і безабароннае. Ён нагадаў словы ІІ Ватыканскага Сабора пра тое, што “жыццё, аднойчы зачатае, павінна абараняцца з максімальным клопатам; а аборт і дзетазабойтсва – гэта жудасныя злачынствы”.

Паводле Пантыфіка, хрысціяне павінны даваць евангельскае сведчанне, якое заключаецца ў любові да жыцця і яго адважнай абароне на ўсіх этапах. Ён заклікаў рабіць гэта праз блізкасць, спрыяючы таму, каб кожная жанчына адчавала сябе асобай выслуханай, прынятай і якую суправаджаюць. Таксама Папа заклікаў памятаць пра пажылых людзей, жыццё якіх павінна абараняцца.








All the contents on this site are copyrighted ©.