2014-04-11 14:25:22

Прапаведнік Папскага дома: у Святым Пісанні заўсёды ёсць пасланне для кожнага


RealAudioMP3 Казаннем прысвечаным навучанню св. Грыгорыя Вялікага пра чытанне Бібліі прапаведнік Папскага дома айцец Раньера Канталамеса закончыў цыкл велікапостных медытацый пра Айцоў Касцёла, які падрыхтаваў для Папы і супрацоўнікаў Рымскай курыі. 11 красавіка 2014 г. ён нагадаў пра важнасць чытання Святога Пісання з верай, бо толькі так яго можна па-сапраўднаму зразумець. На гэта, на думку капуцына, указвае спадчына Айцоў Касцёла і ў прыватнасці св. Грыгорыя Вялікага.

Асабліва каштоўнай, паводле айца Канталамесы, з’яўляецца парада Айцоў Касцёла чытаць Святое Пісанне задаючы сабе пастаяннае пытанне: што яно кажа Касцёлу і мне асабіста тут і зараз? Святыя былі перакананы, што Біблія, разаз з аб’ектыўным тэалагічным і маральным зместам, мае асабістае, суб’ектыўнае вымярэнне. “Слова Божае не ўтрымлівае толькі адну думку Бога перададзеную аднойчы і назаўсёды, але сэрца Бога, якое б’ецца; утрымлівае ў сабе жывую волю, якая аб’яўляецца мне тут і зараз”, - сказаў прапаведнік.

Чытанне Бібліі патрабуе глыбокай веры – упэўненасці ў тым, што Бог прамаўляе праз яе. Так Божае слова прыцягвае ўвагу і асвятляе жыццёвыя сітуацыі, лічыць айцец Канталамеса. “Бог, ці скажам канкрэтна – Хрыстус Уваскрослы, мае ў сваім сэрцы дакладнае пасланне для нас у кожнай сітуацыі”, - сказаў капуцын і нагадаў, што абавязкам вернікаў з’яўляецца яго пошук і прыняцце, якое магчыма праз малітву, маўчанне, дапамогу іншых і веру.








All the contents on this site are copyrighted ©.