Папа: не прымаю адукацыйных эксперыментаў над дзецьмі і моладзю
11 красавіка 2014
г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі дэлегацыю Міжнароднага каталіцкага бюро дапамогі
дзецям – дабрачыннай арганізацыі ўзніклай у 1948 г. у Парыжы, дзеля абароны правоў
дзяцей. У сустрэчы з Пантыфікам прынялі ўдзел восем прадстаўнікоў гэтага аб’яднання.
Папа адзначыў, што высока цэніць іх працу і супрацоўніцтва з Апостальскай Сталіцай.
“У нашыя дні важна развіваць праекты накіраваныя на барацьбу з рабскай працай, супраць
рэкрутавання дзяцей-салдат і рознага кшталту насілля над дзецьмі”, - падкрэсліў Святы
Айцец. Ён нагадаў пра права дзіцяці ўзрастаць у сям’і з бацькам і маці здольнымі
ствараць асяродзе прыдатнае для яго развіцця і эмацыйнага сталення. Гэта, паводле
Пантыфіка прадугледжвае абарону права бацькоў на маральнае і рэлігійнае выхаванне
сваіх дзяцей. “У сувязі з гэтым хачу прадэманстраваць маё непрыняцце рознага кшталту
адукацыйных эксперыментаў над дзецьмі. Над дзецьмі і моладзю нельга эксперыментаваць.
Жахі адукацыйнай маніпуляцыі, якія мы бачылі ў вялікіх генацыдных дыктатурах ХХ ст.
не зніклі; яны захоўваюць сваю актуальнасць пад рознымі покрывамі прапаноў прэтэндуючых
на сучаснасць і падштрурхоўваюць дзяцей і моладзь ісці па дыктатарскім шляху “адной
думкі”, - сказаў Папа.
Паводле Святога Айца, праца з моладзю прадугледжвае
антрапалагічную адукацыю, добрыя веды аб чалавечай рэчаіснасці, здольнасці адказваць
на праблемы і выклікі сучаснай культуры і ментальнасці, якая распаўсюджваецца праз
СМІ. Папа заклікаў прадстаўнікоў Бюро дапамогі дзецям спрыяць таму, каб супрацоўнікі
аб’яднання валодалі такімі кампетэнцыямі, бо ад іх залежыць “пастава адукацыйных праектаў”.