Пачаў працу ватыканскі медыя-цэнтр, створаны да кананізацыі Пантыфікаў
10 красавіка 2014
г. у Ватыкане пачаў працу медыя-цэнтр, створаны для журналістаў, якія акрэдытаваліся
для асвятлення велікодных мерапрыемстваў і кананізацыі благаслаўлёных Яна ХХІІІ і
Яна Паўла ІІ. Па традыцыі ён размясціўся ў холе перад Залай Паўла VI, у якой звычайна
праходзяць сустрэчы Святога Айца з вернікамі. Медыя-цэнтр падзелены на тры сектары,
адаптаваныя для працы журналістаў друкаваных выданняў, тэлебачання і радыё. У ім змогуць
працаваць сотні прадстаўнікоў СМІ, а таксама тэхнічны персанал. Толькі для радыёжурналістаў
было ўсталявана некалькі кабін, адкуль яны змогуць каментаваць падзеі з Апостальскай
Сталіцы. Таксама былі узведзены спецыяльныя студыі, абсталяваныя аўдыё- і відэатэхнікай,
тэлефонамі і інтэрнэтам. У арганізацыі медыя-цэнтра былі задзейнічаны: Зала Друку
Апостальскай Сталіцы, Ватыканскае радыё, Ватыканскі тэлевізійны цэнтр і Губернатарат
Дзяржавы Ватыкан. Ён працягне сваю працу да 30 красавіка.
Ватыканскі медыя-цэнтр,
падзелены на тры сектары, упершыню быў створаны з нагоды беатыфікацыі Яна Паўла ІІ
у 2011 г. Па гэтым жа прынцыпе ён дзейнічаў і падчас іншай важнай падзеі – канклаву
2013 г., на якім быў абраны папа Францішак. Да гэтага журналісты, якія прыбывалі ў
Рым для асвятлення ватыканскіх падзей, карысталіся памяшканнямі і неабходным абсталяваннем
Ватыканскага радыё.