2014-04-10 16:40:18

Арцыбіскуп Марыні: Ян Павел ІІ – Папа, які бараніў асновы


RealAudioMP3 “Я сустрэў Караля Вайтылу яшчэ ў Кракаве і ўжо тыды было бачна, што ён прадстаўляе сабой тып пастыра, якога сёння мы назвалі б пастырам адпаведным папе Францішку. На самой справе, ён адчуваў сваіх авечак”. Так за некалькі дзён да кананізацыі Яна Паўла II яго апісаў арцыбіскуп Пьера Марыні, які на працягу 18 гадоў суправаджаў Папу як майстар літургічных цырымоній. Ён памятае яго як чалавека малітвы, адкрытага для людзей, сардэчнага. Былі, аднак, моманты, калі Ян Павел II быў разгневаны, прызнаўся арцыбіскуп Марыні.

“Пантыфік сам гаварыў некалькі разоў у гутарцы са мной: “Я добры Папа, адкрыты, лагодны ў жыцці, у адносінах з іншымі людзьмі. Але я таксама магу быць зусім іншым, калі павінен абараняць асновы”, - сказаў іерарх у размове з Ватыканскім радыё. Для яго адным з такіх фундаментаў было жыццё. Арцыбіскуп Марыні ўзгадаў словы Яна Паўла ІІ, накіраваныя супраць мафіі на Сіцыліі. “Я сам быў здзіўлены, убачыўшы гнеў у яго вачах, пачуўшы яго заклік напоўнены мужнасцю і перакананасцю. Мы былі амаль здзіўлены гэтым. Я памятаю, што таксама ён паступіў у Варшаве, калі бараніў жыццё ва ўлонні маці”, - узгадаў цырымонімайстар. Ён дадаў, што гэта былі моманты, калі Папа дэманстраваў свае найглыбейшыя перакананні, на якіх грунтавалася яго паўсядзённае жыццё.







All the contents on this site are copyrighted ©.