2014-04-09 12:08:09

Святы Айцец благаславіў “Крыж Лампедузы”


RealAudioMP3 Вялікі крыж вышынёй амаль 3 метры, зроблены з драўніны лодак з вострава бежанцаў Лампедуза, благаславіў 9 кастрычніка 2014 г. Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра. Менавіта адсюль хрысціянскі знак пачне сваё падарожжа па ўсёй Італіі. Ініцыятыва мае на мэце ўзбуджэнне салідарнасці і міру паміж супольнасцямі, культурамі, гарадамі і веравызнаннямі. Пасля заканчэння перэгрынацыі крыж назаўжды будзе змешчаны ў міланскім касцёле св. Стэфана. Арганізатары спадзяюцца, што ён стане месцам пілігрымак і малітвы для ўсіх, каго кранае трагедыя бежанцаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.