2014-04-09 13:34:53

Рым адзначыць кананізацыю Пантыфікаў мюзіклам і спецыяльным выданнем квіткоў


RealAudioMP3 Рым ушануе Яна Паўла II, незадоўга да яго кананізацыі, якая пройдзе 27 красавіка 2014 г., мюзіклам. Ён будзе прадстаўлены 21 красавіка ў “Auditorium Conciliazione” недалёка ад Ватыкана. “Не бойцеся” – называецца пастаноўка, якая спасылаецца на знакамітыя словы Папы ў пачатку яго пантыфікату ў кастрычніку 1978 г. У мюзікл уключаны ўсе асноўныя этапы жыцця Караля Вайтылы, у тым ліку: дзяцінства ў Вадавіцах і страта маці ва ўзросце дзевяці гадоў. Тут прадстаўлены асабісты досвед жыцця Пантыфіка ў спалучэнні з гістарычнымі падзеямі, такімі як напад на яго на плошчы св. Пятра 13 мая 1981 г., паведамілі рэжысёры Джанлука Ферата і Андрэа Палота.

Рымская транспартная кампанія выпусціць да кананізацыі Яна Паўла ІІ і Яна ХХІІІ 2 млн. аўтобусных квіткоў з фотаздымкамі двух Пантыфікаў. Яны будуць даступны па звычайным кошце 1,50 еўра з 10 красавіка. Ініцыятарамі акцыі з’яўляюцца самі рымскія транспартнікі і ватыканская газета “L’Osservatore Romano”. Спецыяльныя выданні квіткоў адбыліся таксама ў 2011 і 2013 гг. і былі прымеркаваны да беатыфікацыі Яна Паўла II і абрання папы Францішка.







All the contents on this site are copyrighted ©.