7 красавіка 2014 г.
вечарам Святы Айцец прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Доме св. Марты Абдалу II. Гэта
была другая сустрэча Францішка з каралём Іарданіі, наступная адбудзецца ў маі 2014
г. у ходзе візіту Папы ў Святую Зямлю. На сустрэчы з Пантыфікам прысутнічаў таксама
прынц Газі бен Мухамед. Размова працягвалася каля 40 хвілін і прайшла ў сяброўскай
і нефармальнай атмасферы, паведамілі ў Зале Друку Святога Пасаду. Візіт адбыўся ў
кантэксце пілігрымкі Францішка ў Святую Зямлю. Кароль Абдала ІІ паведаміў, што народ
Іарданіі рыхтуецца да сустрэчы з Пантыфікам. Ён выказаў сваю адкрыць да супрацоўніцтва
ў міжрэлігійным дыялогу.
Манарх наведаў Ватыкан у рамках свайго еўрапейскага
падарожжа, галоўнай мэтай якога з’яўляецца Масква. Ён мае намер размаўляць там пра
сірыйскі крызіс, які моцна ўплывае на сітуацыю ў Іарданіі, перш за ўсё праз сотні
тысяч бежанцаў, размяшчэнне якіх складае для малой краіны сур’ёзную праблему.
52-гадовы
манарх узышоў на трон ў 1999 г. У 2000 г. адбыўся візіт у Іарданію Яна Паўла II, а
ў 2009 г. – Бэнэдыкта XVI.