2014-04-05 11:09:10

Сімвалы Сусветных дзён моладзі наведаюць Беларусь


RealAudioMP3 У Пальмовую нядзелю, 13 красавіка 2014 г., у Рыме прадстаўнікам Польшчы будуць пераказаны сімвалы Сусветных дзён моладзі. Ужо на наступны дзень пачнецца перэгрынацыя Крыжа і абраза Маці Божай „Salus Populi Romani” па Польшчы. Яны наведаюць таксама Беларусь і Украіну. 10 красавіка ў Рыме пачнецца пасяджэнне арганізацыйнага камітэта міжнароднага моладзевага форума, які пройдзе ў 2016 г. у Кракаве., з дэлегатамі з усяго свету і прадстаўнікамі Папскай рады па справах свецкіх. Гэта дыкастэрыя з’яўляецца асноўным арганізатарам спаткання моладзі з Папам. Трохдзённая нарада дасць магчымасць падвесці вынікі Сусветных дзён у Рыа-дэ-Жанейра і скласць уражанне аб стане падрыхтоўкі да кракаўскай падзеі. Размова ідзе пра канкрэтныя аспекты арганізацыі: рэгістрацыю ўдзельнікаў, пытанні атрымання віз, пражыванне, харчаванне, арганізацыю катэхез і цэлебрацый, прыцягненне валанцёраў.

На сустрэчу ў Рым прыедуць дэлегаты па справах моладзі з больш чым 100 краін. Польскія арганізатары ўжо падрыхтавалі спецыяльны даведнік для пілігрымаў Сусветных дзён, які змяшчае статыстычныя і лагістычныя дадзеныя, кароткае апісанне польскіх дыяцэзій, кожная з якіх на час мерапрыемства ператворыцца ў біблійныя: Назарэт, Эмаус, Бэтанію, і інш.

У Рыме таксама будуць прадстаўлены дэталі ініцыятывы пад назвай “Квіток для Брата”, мэтай якой з’яўляецца матэрыяльная падтрымка маладых людзей з Усходняй Еўропы, у якіх ёсць жаданне прыехаць на Сусветныя дні, але якія не маюць такой магчымасці па матэрыяльных прычынах.

Чакаецца, што Крыж Сусветных дзён моладзі і абраз Маці Божай „Salus Populi Romani” завітаюць у Беларусь восенню 2014 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.