2014-04-05 12:59:08

Магчыма рэарганізацыя Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы


RealAudioMP3 Новаствораны Сакратарыят па эканамічных пытаннях Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан разглядае магчымасць рэарганізацыі Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы (APSA). 5 красавіка 2014 г. было заяўлена аб прызначэнні прафесара Франка дала Сэга – выкладчыка Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцешага Сэрца – “спецыяльным кансультантам” Надзвычайнай секцыі Адміністрацыі маёмасці. Як гаворыцца ў паведамленні Сакратарыяту, на Сэга могуць быць ускладзены пэўныя задачы і скіравана просьба аб кансультацыі па рэарганізацыі ўзгаданага вышэй ватыканскага фінансавага ведамства. Гэта звязана з трываючым у гэты час шырокім пераглядам эканамічна-адміністрацыйнай структуры Святога Пасаду.

Папа Францішак заснаваў Сакратарыят па эканамічных пытаннях 24 лютага 2014 г. Яго задача заключаецца ў кансалідацыі існуючых ватыканскіх структур і спрашчэнні кіравання імі. З’яўленне дадзенай структуры – гэта адна з першых буйных ініцыятыў у рамках рэформы Рымскай курыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.