2014-04-04 13:02:05

Папа падорыць вернікам тысячы Евангелляў


RealAudioMP3 Тысячы Евангелляў будуць раздадзены вернікам, якія прыйдуць у бліжэйшую нядзелю, 6 красавіка 2014 г., на плошчу св. Пятра. Гэта дар папы Францішка, які неаднаразова заахвочваў пастаянна насіць з сабой невялікае Евангелле, каб на працягу дня прачытаць фрагмент Божага слова. Ініцыятыву рэалізуе Апостальская элемазінарыя, якая запрасіла для дапамогі 150 валанцёраў, семінарыстаў рымскай семінарыі і сясцёр Маці Тэрэзы. Кішэнная кніга надрукавана ў Ватыканскай тыпаграфіі і змяшчае чатыры Евангеллі і Дзеі апосталаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.