2014-04-03 13:48:22

Ратыфікавана пагадненне паміж Святым Пасадам і Каба-Вэрдэ


RealAudioMP3 3 красавіка 2014 г. у Ватыкане прайшла сустрэча паміж Святым Айцом Францішкам і прэм’ер-міністрам Рэспублікі Каба-Вэрдэ Хасэ Марыя Перэйра Нэвесам. Пасля гэтага ў Зале Дамоваў у Апостальскім палацы кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін і прэм’ер абмяняліся граматамі аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Каба-Вэрдэ на тэму юрыдычнага статусу Каталіцкага Касцёла ў краіне, падпісанага 10 чэрвеня 2013 г.

Пагадненне складаецца з трыццаці артыкулаў і ўстанаўлівае нарматыўна-прававую базу ўзаемаадносін, прызнае нядзелю як святочны дзень і рэгулюе розныя сферы, якія прадстаўляюць узаемную цікавасць, такія як абарона месцаў адпраўлення культу, грамадзянскія наступствы касцёльнага сужэнства, гарантыі каталіцкім установам адукацыі і падрыхтоўкі кадраў, выкладанне рэлігіі ў школах, дабрачынная дзейнасць Касцёла, душпастырская апека ў войску, месцах пазбаўлення волі і бальніцах, а таксама пытанні падаткаабкладання.

Пагадненне ўступіць у сілу на трыццаты дзень пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.