2014-04-02 13:14:17

Францішак нагадаў аб гадавіне смерці Яна Паўла ІІ


RealAudioMP3 2 красавіка 2014 г. папа Францішак узгадаў Яна Паўла ІІ у гадавіну яго смерці. Ён памёр роўна дзевяць гадоў таму. У сваіх прывітальных словах да польскіх пілігрымаў падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра Пантыфік адзначыў вялікую падзею кананізацыі Яна Паўла II, якая адбудзецца праз тыдзень пасля Вялікадня, 27 красавіка. Яна з’яўляецца добрай нагодай для духоўнай падрыхтоўкі і паглыблення веры. Францішак назваў свайго папярэдніка “нястомным прапаведнікам Божага слова, праўды і дабрыні”. “Ён сведчыў дабрыню нават сваім цярпеннем. Такім было вучэнне яго жыцця, на якое народ Божы адказаў вялікай любоў і павагай. Няхай яго заступніцтва ўмацуе нашу веру, надзею і любоў”, - сказаў Святы Айцец, узгадваючы Яна Паўла ІІ.







All the contents on this site are copyrighted ©.