2014-04-02 14:57:23

Пантыфік сустрэнецца з каралевай Вялікабрытаніі


RealAudioMP3 3 красавіка 2014 г. Святы Айцец прыме каралеву Вялікабрытаніі Елізавету II. Манаршую асобу будзе суправаджаць яе муж, прынц Філіп. Гэта будзе нефармальная аўдыенцыя, без пратаколу, звязанага з візітамі кіраўнікоў дзяржаў. Як было абвешчана раней, дэлегацыя, з якой прыбудзе на сустрэчу каралева будзе нешматлікай. У яе склад увойдзе брытанскі пасол пры Святым Пасадзе Найджэл Бэйкер. Гэта будзе пяты візіт Елізаветы II у Ватыкане, і чацвёрты ў якасці каралевы. Упершыню яна сустрэлася ў 1951 г. з папам Піем XII, калі яшчэ не ўзышла на трон. Іншыя яе візіты ў Ватыкан адбыліся ў 1961 г. – на аўдыенцыю з Янам XXIII, і ў 1980 і 2000 гадах – з Янам Паўлам II. Падчас пілігрымкі Бэнэдыкта XVI у Вялікабрытанію ў 2010 г., каралева сустрэлася са Святым Айцом у Каралеўскім палацы каля Эдынбурга.

У дадатак да годнасці каралевы Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Елізавета II з’яўляецца галавой 15 іншых краін: Антыгуа і Барбудаў, Аўстраліі, Багамскіх Астравоў, Барбадоса, Беліза, Грэнады, Канады, Ямайкі, Новай Зеландыі, Папуа-Новай Гвінеі, Сэнт-Кітс і Нэвіса, Сэнт-Люсіі, Сэнт-Вінсэнт і Грэнадынаў, Тувалу і саламонавых Выспаў, якія разам з Вялікабрытаніяй маюць статус так званых Каралеўстваў Садружнасці.

Елізавета II як каралева Вялікабрытаніі з’яўляецца вярхоўным кіраўніком Царквы Англіі і пратэктарам Шатландскай Прэсвітэрыянскай Царквы. 21 красавіка ёй споўніцца 88 гадоў. Яна ўзышла на трон 2 чэрвеня 1953 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.