2014-04-01 12:44:24

Святы Айцец даў інтэрв’ю тром маладым вернікам


RealAudioMP3 Папа Францішак запісаў гутарку з маладымі бельгійцамі на тэму душпастырства моладзі і выклікаў, якія стаяць перад новымі пакаленнямі, паведаміў партал “Il sismografo”. Трох маладых фламандцаў Пантыфіку прадставіў біскуп Лукас ван Лой. Размова ішла пра моладзевае душпастырства ў бельгійскай дыяцэзіі Гент, якой кіруе іерарх, і на ўзроўні ўсяго Каталіцкага Касцёла. Як было адзначана, інтэрв’ю накіравана да пэўнай групы вернікаў, і мае характар падобны да нядаўняга выступлення Святога Айца для аргентынскага “радыё для бедных”. Магчыма, што змест размовы будзе распаўсюджаны перад Пальмовай нядзеляй, калі ў дыцэзіях па ўсім свеце традыцыйна пройдзе Дзень моладзі.

Некалькі тыдняў таму Папа даў інтэрв’ю радыё “Bajo Flores”, якое вяшчае ў бедных кварталах Буэнас-Айрэса. Пантыфіку было зададзена дванаццаць пытанняў адносна прысутнасці Касцёла сярод бедных і маргіналізаваных.







All the contents on this site are copyrighted ©.