2014-04-01 10:23:08

Кананізацыя Пантыфікаў ва ўсіх буйных сацыяльных сетках


RealAudioMP3 “Кананізацыя – мне падабаецца” – з буйнамаштабнай ініцыятывай у сацыяльных сетках Касцёл хоча прыцягнуць цікавасць моладзі да кананізацыі Яна Паўла II і Яна XXIII. Рымская дыяцэзія разам са студэнтамі факультэта камунікацыі рымскага ўніверсітэта “LUMSA” распрацавалі адпаведную канцэпцыю, заявілі ў Ватыкане 31 сакавіка 2014 г. падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай кананізацыі, што пройдзе 27 красавіка 2014 г. на плошчы св. Пятра. Праз “Facebook”, “Twitter”, “Instagram”, “Youtube” і “Storify” моладзь павінна атрымаць веды аб навучанні і сведчанні двух Пантыфікаў.

Інфармацыя будзе даступна: у “Facebook” па адрасе 2popesaints; у “Twitter” – @2popesaints; у “Youtube” і “Storify” – 2popesaints; у “Instagram” пад хэштэгам #2popesaints.







All the contents on this site are copyrighted ©.