2014-03-31 14:29:02

Пантыфік сустрэўся з нунцыем у Сірыі


RealAudioMP3 Нягледзячы на тое, што ў свеце пачынаюць забываць пра існаванне канфлікту ў Сірыі папа Францішак уважліва сочыць за сітуацыяй у гэтай краіне і носіць у сэрцы страхі, пакуты і надзеі сірыйскага народа. 31 сакавіка 2014 г. ён прыняў на аўдыенцыі Апостальскага нунцыя ў Сірыі арцыбіскупа Марыё Дзэнары. Іх размова працягвалася каля 30 хвілін. На яе заканчэнне Святы Айцец папрасіў дыпламата пераказаць усяму сірыйскаму насельніцтву, незалежна ад веравызнання, сваю блізкасць. У Сірыі Папу паважаюць як хрысціяне, так і мусульмане, як простыя грамадзяне, так і прадстаўнікі ўлады, расказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё арцыбіскуп Дзэнары.








All the contents on this site are copyrighted ©.