2014-03-30 15:46:37

Аргентына: будучы Папа дапамагаў пераследаваным у сваёй краіне


RealAudioMP3 У апошнія 20 год кардынал Хорхе Марыя Берголіа выратаваў, па меншай меры, 80 прастытутак з рук эксплуататараў гандлю людзьмі. Пра такія адкрыцці інфармуе кніга “La Vida Oculta de Bergoglio” (Жыццё Берголіа), выдадзеная 27 сакавіка 2014 г. у Аргентыне. Яе аўтар - Арманда Рубэн Пуэнтэ падкрэслівае, што жыццё гэтых жанчын было ў небяспецы. Яны не ведалі, да якіх улад ці ўстаноў звярнуцца па дапамогу. У сваёй кнізе Густаво Вэра,член вядомай аргентынскай пазаўрадавай арганізацыі “Ла Аламеда”, якая змагаецца з гандлем людзьмі, адзначыў, што дапамога арцыбіскупа Буэнас - Айрэса была вырашальнай. Яму ўдалося знайсці гэтым жанчынам часовае размяшчэнне ў кляштарах і дамах верных сяброў. Рубэн Пуэнтэ піша ў сваёй кнізе, між іншым, пра не заўсёды добрыя адносіны паміж Хорхе Марыё Берголіа з прэзідэнтамі Аргентыны, Нестарам і Крысцінай Кіршнерамі, а таксама пра схаваную і ціхую працу ў гады вайсковай дыктаруры і пра яго бескампрамісную барацьбу за правы чалавека ў краіне і пастаянны
дыялог і кантакт са святарамі архідыяцэзіі Буэнас-Айрэса.

Я. Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.