2014-03-29 13:07:15

Святы Айцец: вучыць у сям'і павазе да стварэння


RealAudioMP3 29 сакавіка 2014 г. у Ватыкане праходзіць Дзень даследаванняў на тэму “Сям’я – ахоўвай стварэнне”. Сустрэчу зарганізавала Папская рада па справах сям’і, разам з культурнай асацыяцыяй “Greenaccord”, якая займаецца аховай навакольнага асяроддзя. Удзельнікаў мерапрыемства прывітаў папа Францішак. У тэлеграме за подпісам кардынала Пьетра Параліна, Дзяржсакратара Яго Святасці Папы, Пантыфік выказаў пажаданне, каб сям’я, як прывілеяваная ахоўніца дару жыцця, была таксама асноўным месцам адукацыі адносна вялікага дару Стварэння. Папа Францішак выказаў надзею, што будзе ўмацоўвацца сярод веруючых і няверуючых свядомасць сумеснай адказнасці за ўсю чалавечую сям’ю і за свет – супольны дом даручаны апецы ўсіх.

У форуме прымаюць удзел вядомыя як рэлігійныя так і навуковыя дзеячы, сярод іх арцыбіскуп Вінчэнца Палья, старшыня Папскай рады па спрах сям’і і праваслаўны мітрапаліт Хельсінак, Амброзій. Сустрэча завершыцца сведчаннем адной італьянскай сям’і, якая прымала ўдзел у праекце “Зямля – дом усіх”, які “Greenaccord” арганізаваў у супрацоўніцтве з італьянскімі дыяцэзіямі Мілана, Бергама, Брэшыя і Неапаль, з мэтай садзейнічаць ўстойліваму жыццю.

Я. Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.