29 сакавіка 2014 г.
папа Францішак прыняў прашэнне біскупа Антонія Дыдыча аб адстаўцы з выканання паслугі
пастырскага кіравання Драгічынскай дыяцэзіяй у Польшчы, у сувязі з дасягненнем іерархам
пенсійнага ўзросту. Ён займаў гэту пасаду з 1994 г. Біскуп Дыдыч неаднаразова наведваў
Беларусь і прымаў удзел у некаторых урачыстасцях, якія тут адбываліся. З 2012 г. іерарх
з’яўляецца старшынёй Аддзела дапамогі Касцёлу на Усходзе пры епіскапаце Польшчы, які
аказвае падтрымку каталіцкім супольнасцям ў краінах былога Савецкага Саюза.
На
пасаду Біскупа Драгічынскага Святы Айцец прызначыў былога дапаможнага біскупа Варшаўскага
Тадэвуша Пікуса. Іерарх быў старшынёй Двухбаковай каталіцка-праваслаўнай групы пры
польскім епіскапаце і старшынёй біскупскай рады па экуменізму. У перыяд з 2002 па
2012 г. узначальваў Аддзел дапамогі Касцёлу на Усходзе пры епіскапаце Польшчы, а ў
1990-1992 г. выкладаў у Вышэйшых духоўных семінарыях ў Гродне і Маскве.