2014-03-28 13:53:27

Папа сустрэўся з Прэзідэнтам Грэцыі


RealAudioMP3 28 сакавіка 2014 г. у Ватыкане Пантыфік прыняў Прэзідэнта Грэцыі Кароласа Папульяса. Затым адбылася сустрэча палітыка з кардыналам дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Падчас размоў былі падкрэслены добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Грэцыяй. Увага бакоў была сканцэнтравана на пытаннях, якія прадстаўляюць агульны інтарэс: прававы статус рэлігійных супольнасцяў, роля рэлігіі ў грамадстве, экуменічнае супрацоўніцтва. Размова ішла пра сацыяльныя наступствы сусветнага эканамічнага крызісу. Падчас сустрэч была выказана занепакоенасць у адносінах да будучыні хрысціян на Блізкім Усходзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.