2014-03-28 11:43:18

Папа падтрымаў ініцыятыву, прысвечаную споведзі


RealAudioMP3 Папа Францішак падтрымаў духоўную акцыю, прысвечаную сакрамэнту пакаяння. 28 сакавіка 2014 г. увечары ён узначаліць у базыліцы св. Пятра пакутнае набажэнства, падчас якога асабіста паспавядае некалькі вернікаў. Яно дасць пачатак ініцыятыве “24 гадзіны для Пана”, якую прапанавала Папская рада па новай евангелізацыі. Пасля набажэнства ў ватыканскай базыліцы ў трох цэнтральных рымскіх касцёлах – св. Агнешкі, Найсвяцейшай Марыі Панны на Трастэвэрэ і Найсвяцейшых Ран Езуса – бесперапынна на працягу сутак у вернікаў будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі. У мінулую нядзелю пасля малітвы “Анёл Панскі” папа Францішак выказаў спадзяванне, што ініцыятыва стане сапраўдным “святам прабачэння”, паколькі яе падтрымаюць у многіх дыяцэзій і парафіях па ўсім свеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.