2014-03-27 15:16:03

Пантыфік сустрэўся з Прэзідэнтам ЗША


RealAudioMP3 27 сакавіка 2014 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Барака Абаму, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Размова палітыка са Святым Айцом працягвалася каля 50 хвілін. Бакі абмеркаваавалі тэмы, звязаныя з міжнароднай сітуацыяй, і выказалі пажаданне, каб на тэрыторыях, дзе адбываюцца канфлікты, захоўвалася павага да правоў чалавека і міжнароднага права, а праблемы вырашаліся шляхам перамоваў. Гаворачы пра двухбаковыя адносіны і супрацоўніцтва паміж Касцёлам і дзяржавай, суразмоўцы звярнулі ўвагу на асабліва важныя пытанні для Касцёла ў ЗША, звязаныя з правамі людзей на рэлігійную свабоду, жыццё і свабоду сумлення, а таксама рэформай міграцыйнага заканадаўства. Бакі выказаліся адносна неабходнасці супольных намаганняў, накіраваных на выкараненне феномену гандлю людзьмі ў свеце, гаворыцца ў паведамленні Залы Друку Святога Пасаду.

Барак Абама наведаў Ватыкан ужо ў другі раз, пасля візіту да Бэнэдыкта XVI у 2009 г. У складзе прзідэнцкай дэлегацыі быў таксама Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры.








All the contents on this site are copyrighted ©.