2014-03-26 11:11:43

Пантыфік спачувае ў сувязі са смерцю былога прэм’ера Іспаніі


RealAudioMP3 Святы Айцец выказаў свае “глыбокія спачуванні” у сувязі са смерцю Адольфа Суарэса Гансалеса, былога старшыні ўрада Іспані. Пантыфік узносіць малітвы аб вечным спакоі “гэтага выдатнага дзеяча сучаснай іспанская эпохі” і ўдзяляе сям’і памерлага і ўсім, хто аплаквае яго страту, сваё апостальскае благаслаўленне, гаворыцца ў тэлеграме, падпісанай кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Адольфа Суарэс Гансалес нарадзіўся ў 1932 г. у горадзе Себрэрас у правінцыі Авіла. 3 ліпеня 1976 г. ён быў прызначаны на пасаду старшыні ўрада Іспаніі, на якой змог рэалізаваць маштабны праект па пераходзе краіны ад аўтарытарнай дзяржавы да палітычнай дэмакратыі. Тады была абвешчана частковая амністыя асуджаным за палітычныя злачынствы. У тым жа годзе быў прыняты закон аб палітычнай рэформе, пазней адобраны на рэферэндуме. Старшынёй урада Суарэс з’яўляўся да 1981 г. Ён памёр у мінулую нядзелю ў Мадрыдзе на 82-м годзе жыцця.







All the contents on this site are copyrighted ©.