2014-03-25 10:38:18

Рэгент Апостальскай Пэнітэнцыярыі пра сапраўдных спаведнікоў


RealAudioMP3 Споведзь – гэта не нейкая “тэхналогія”, а “мастацтва”, якое палягае на чалавечых і духоўных якасцях святара. Спавяднік павінен мець вялікі патэнцыял духоўнага айцоўства і любові да кожнага, хто прыступае да сакрамэнту пакаяння, асабліва да тых, хто доўгі час не карыстаўся гэтай магчымасцю, лічыць рэгент Апостальскай Пэнітэнцыярыі, кс. Кшыштаф Ныкель. Спавяднік не павінен быць такім, як суддзі гэтага свету, якія глядзяць на чалавека праз яго недахопы і абвінавачваюць, выдаючы прысуд. Спавяднік – гэта асоба, якая прыглядаецца душы, каб разглядзець умовы для Божага прабачэння; гэта чалавек, які кіруецца Божай справядлівасцю, ужываючы міласэрнасць. Такім чынам, ён з’яўляецца настаўнікам праўды, настаўнікам, які абвяшчае навучанне Езуса аб тым, што такое дабро і што такое зло, не інтэрпрэтуючы ісціну Евангелля ў адпаведнасці са сваім уласным спосабам бачання. Толькі ў гэтым выпадку, як добры лекар, спавяднік можа лячыць хваробы душы, з якімі вернікі набліжаюцца да споведзі, адзначыў ватыканскі прэлат у інтэрв’ю “L’Osservatore Romano”.

Апостальская Пенітэцыярная працуе над тым, каб святары нанова адкрывалі для сябе сакрамэнт пакаяння ў якасці прывілеяванага шляху для ўласнага асвячэння. Гэта, у сваю чаргу, дапаможа вернікам часцей набліжацца да споведзі, адзначыў кс. Ныкель. Святар праз споведзь становіцца сведкам таго, што толькі Бог мае моц выдаліць зло са свету і што апошняе слова граху і правінам чалавека Бог прамаўляе ў формуле адпушчэння грахоў, з якой святар звяртаецца да таго, хто каецца, адзначыў рэгент Апостальскай Пэнітэнцыярыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.