2014-03-24 13:25:46

Папа да работнікаў сферы аховы здароўя: падтрымліваць жыццё на любой яго стадыі


RealAudioMP3 24 сакавіка 2014 г. Святы Айцец сустрэўся з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, якое праходзіць ў Рыме на тэму “Чыніць дабро праз пакуты – чыніць дабро тым, хто пакутуе”. Гэтыя словы належаць бл. Яну Паўлу ІІ, які сам сведчыў гэта выключным чынам, нагадаў папа Францішак. “Гэта сапраўды так, што і ў пакутах ніхто не бывае ў адзіноце”, - падкрэсліў Святы Айцец і дадаў, што Бог, у сваёй міласэрнай любові да чалавека і свету “ахоплівае нават самыя нечалавечыя сітуацыі”, у якіх вобраз Стварыцеля, прысутны ў кожнай асобе, здаецца цьмяным ці дэфармаваным. Таксама і падчас сваёй мукі Хрыстус прыняў кожны боль, трывогу і пакуту з любоўю, з жаданнем быць блізка да людзей, падкрэсліў Папа і дадаў, што “цярпенні Езуса з’яўляюцца самай вялікай школай для тых, хто хоча прысвяціць сябе служэнню братам і пакутуючым”.

“Досвед братэрскага дзялення з пакутуючымі адкрывае нас на сапраўдную прыгажосць чалавечага жыцця, якое прадугледжвае і слабасць. У абароне і падтрымцы жыцця, на любой яго стадыі і ў любым стане, ад зачацця і да смерці, мы можам убачыць годнасць і каштоўнасць кожнага чалавека”, - сказаў Папа і заклікаў падчас выканання штодзённага служэння на карысць хворых, пакутуючых, дзяцей, людзей з фізічнымі або псіхічнымі захворваннямі і старых, памятаць, што яны адлюстроўваюць цела Хрыста.








All the contents on this site are copyrighted ©.