2014-03-24 12:49:17

Гватэмальскія сем’і атрымалі дамы, пабудаваныя за кошт сродкаў з папскіх фондаў


RealAudioMP3 Капліцу ў мясцовасці Куілапа і дамы для 19 сем’яў у дэпартаменце Санта-Роса падчас візіту ў Гватэмалу перадаў мясцоваму насельніцтву кардынала Рабер Сара. Старшыня Папскай рады “Cor Unum”, якая займаецца між іншым кіраваннем і каардынаваннем дзейнасці дабрачынных фондаў Святога Пасаду, знаходзіцца з трохдзённым візітам у цэнтральнаамерыканскай краіне. Сем’і, якія атрымалі новыя дамы, засталіся без прытулку пасля ўрагану і трагічных паводак, якія абрынуліся на рэгіён у 2011 г. Праект будынкаў і іх пабудова фінансаваліся за кошт сродкаў з папскіх фондаў адразу пасля катастрофы.

Іерарх выказаў духоўную блізкасць да ўсіх ахвяр гэтых стыхійных бедстваў, якія ўсё яшчэ змагаюцца з аднаўленнем сваіх гарадоў і вёсак. Ён таксама сустрэўся з прадстаўнікамі мясцовай “Caritas” і наведаў пансіянат, дзе маладыя людзі атрымліваюць касцёльныя стыпендыі і поўную адукацыю да дасягнення імі паўналецця.

Гватэмала з’яўляецца адной з краін Цэнтральнай Амерыкі, якія, у сілу свайго геаграфічнага размяшчэння часта пакутуюць ад розных відаў стыхійных бедстваў. Яны ўяўляюць сабой сур’ёзную пагрозу для насельніцтва і выклікаюць значныя сацыяльна-эканамічныя наступствы, галоўнымі ахвярамі якіх у асноўным з’яўляюцца бедныя людзі.







All the contents on this site are copyrighted ©.