2014-03-23 12:50:26

Святы Айцец: без міра не можа быць развіцця


RealAudioMP3 Папа Францішак заклікае спыніць насілле ў Паўднёвым Судане, аказаць насельніцтву гуманітарную дапамогу і спрыяць наступленню міра. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльным паведамленні падпісаным кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і прачытаным ў катэдральным касцёле ў сталіцы дзяржавы, горадзе Джуба, кардыналам Пітэрам Тарксанам, старшынёй Папскай рады “Iustitia et pax” падчас Эўхарыстыі на заканчэнне яго пяцідзённага візіта ў гэту афрыканскую краіну. “Без міра не можа быць развіцця”, напісаў Пантыфік і нагадаў, што ваенны канфлікт, які захлынуў Паўднёвы Судан ужо прынёс шматлікія чалавечыя ахвяры, беднасць і голад. “Мы не можам заставацца абыякавымі перад абліччам гэтай рэальнасці”, - падкрэсліў Святы Айцец. Ён звярнуўся да міжнароднай супольнасці з просьбай дапамагчы ў вырашэнні канфлікта, а да ўладаў краіны з заклікам паважаць “законныя маральныя, этычныя і сацыяльныя памкненні грамадзян”. Паводле Францішка неабходна “спрыяць культуры сустрэчы”, якая прадугледжвае адмаленне ад эгаізма і здольнасць бачыць у іншым “не ворага, а брата”.

Папа нагадаў, што перыяд Вялікага посту, які Касцёл перажывае зараз, з’яўляецца спрыяльнай нагодай для навяртання сумленняў да справядлівасці, братэрства і дзялення. “Каталіцкі Касцёл асуджае любое насілле і шчодра працуе на карысць атмасферы дыялога, прымірэння і міра паміж усімі членамі грамадства”, - адзначыў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.