2014-03-23 11:08:16

Кс. Ламбардзі: клопат аб непаўналетніх – адзін з прыярытэтаў Касцёла


RealAudioMP3 Бяспека дзяцей і моладзі, з’яўляецца адным з самых галоўных прыярытэтаў для Касцёла і гэтага пацвярджае заснаванне Камісіі па абароне непаўналетніх, лічыць кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Новая структура ўзнікла 22 сакавіка 2014 г. па ініцыятыве Святога Айца і на пачатковым этапе складаецца з 8 спецыялістаў у дадзенай сферы – чатырох мужчын і чатырох жанчын, святароў і свецкіх вернікаў – якія сканцэнтруюцца на падрыхтоўцы статута Камісіі, вызначаць яе задачы і кампетэнцыі, а таксама падрыхтуюць спіс імёнаў іншых кандыдатаў да ўваходу ў склад структуры.

Кс. Ламбардзі адзначыў, што члены новастворанай Камісіі будуць займацца вывучэннем методыкаў выхавання для прадухілення сексуальных злачынстваў, пакаральных працэдураў, грамадзянскіх і кананічных абавязкаў, развіццём ўжо існуючых у грамадстве практык. “Такім чынам, Камісія дапаможа місіі Святога Айца адказаць на сакральную адказнасць гарантавання бяспекі моладзі”, - сказаў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.

Гаворачы пра склад камісіі езуіт падкрэсліў, што зараз большасць яе членаў паходзяць з Еўропы, што аблягчае кантакты паміж імі, але з цягам часу ў яе ўвойдуць прадстаўнікі і іншых кантынентаў. Члены Камісіі з’яўляюцца спецыялістамі ў сферы адукацыі, псіхалогіі, сацыяльных навук, права і этыкі. Яны ўжо даўно займаюцца праблемай сексуальных злоўжыванняў, знаёмы паміж сабой і з вялікай эфектыўнасцю змогуць выконваць даверанае ім заданне, лічыць кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.