2014-03-22 13:33:51

Святы Айцец заклікаў журналістаў ствараць “экасістэму” СМІ


RealAudioMP3 Пантыфік высока ацаніў працу журналістаў і супрацоўнікаў СМІ. 22 сакавіка 2014 г. ён сустрэўся з прадстаўнікамі асацыяцы “Corallo”, у якую ўваходзяць шматлікія італьянскія тэле- і радыё кампаніі. Яны прадстаўляюць Касцёл у Італіі, як супольнасць блізкую да чалавека, здольную весці з ім дыялог у яго асяроддзі, адзначыў Папа. Ён заклікаў прадстаўнікоў СМІ быць “лаўцамі людзей” па прыкладу апосталаў, даючы магчымасць кожнаму пачуць голас Пана, адчуць, што Бог заўсёды побач. Францішак папрасіў пазбягаць пустой “сенсацыйнасці” і надаваць увагу пытанням, сапраўды важным для жыцця чалавека, сям’і, грамадства. Часта буйныя медыя, гаворачы на гэты тэмы, не надаюць належнай павагі да людзей. Святы Айцец выказаў надзею, што ў праграмах тэле- і радыёканалаў, уваходзячых у асацыяцыю, будзе пераважаць павага да асобы і яе гісторыі, ніколі не будуць прысутнічаць любога кшталту маніпуляцыі.

Пантыфік заклікаў ствараць “экасістэму” СМІ, асяроддзе, якое стварае баланс паміж маўчаннем, словам, вобразам і гукам. Сённяшні медыяклімат, паводле Папа, часта вельмі забруджаны, а нават “ядавіты”. Многія ўжо нават прывыклі да гэтага “бруднага паветра”, што не ёсць добра. Існуе неабходнасць у “паветры чыстым”, якім можна свабодна дыхаць і якое “дае кісларод для розуму і душы”, падкрэсліў Святы Айцец. Усё гэта патрабуе адпаведных прафесійных навыкаў, але і выходзіць далёка за іх рамкі.

Папа падзякаваў членам асацыяцыі “Corallo” за іх прыхільнасць сапраўдным каштоўнасцям і выказаў надзею, што “сетка” і далей будзе распаўсюджваць у свеце надзею і радасць.







All the contents on this site are copyrighted ©.