2014-03-21 11:31:07

Часопіс “Fortune”: Папа ўзначаліў спіс самых уплывовых асобаў свету


RealAudioMP3 Амерыканскі бізнес-часопіс “Fortune”, вядомы стварэннем рэйтынгавых спісаў па выніках даследванняў у эканамічнай сферы назваў папу Францішка самым важным і ўплывовым сусветным лідэрам. На другім месцы ў спісе значыцца канцлер Германіі Ангела Меркель, а на трэццім – старшыня і генеральны дырэктар кампаніі “Ford Мotor” Алан Малалі. Паводле даследвання праведзенага рэдакцыяй, кожны чацвёрты амерыканскі католік павялічыў суму сваіх ахвяраванняў на карысць бедных. Сярод іх, 77% прызналіся, што зрабілі гэта менавіта дзякуючы заклікам і прыкладу папы Францішка. Часопіс “Fortune” адзначае, што Пантыфік “наэлектрызаваў” Касцёл і гэтым прыцягнуў вялікую колькасць людзей, нават з некатолікаў. Выданне адзначыла важнасць і вялікае гістарычнае значэнне стварэння Папам Рады кардыналаў па дапамозе ў кіраванні Касцёлам і рэфармаванні Рымскай курыі.

Часопіс “Fortune” выходзіць у ЗША накладам у 850 тыс. экзэмпляраў. Ён спецыялізуецца на бізнес-тэматыцы, рэйтынгах прыбыткаў кампаній і з’яўляецца галоўным канкурэнтам часопісу “Forbes”.








All the contents on this site are copyrighted ©.