2014-03-21 12:06:51

Францішак: не выкарыстоўваць Божае слова для сваіх інтарэсаў


RealAudioMP3 Каб не забіць Божае слова ў сэрцы, трэба быць пакорнымі і здольнымі маліцца, перакананы папа Францішак. 21 сакавіка 2014 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты, Пантыфік заклікаў не паддавацца спакусе “прысваення” Божага слова і выкарыстання яго толькі для свайго задавальнення і выгады. Папа пракаментаваў евангельскую прыпавець пра вінаградараў, якія, каб авалодаць вінаграднікам забілі напачатку слугаў, а затым і гаспадарскага сына. Слухачамі гэтай гісторыі былі фарысеі і кніжнікі, падкрэсліў Папа і дадаў, што прыпавесць павінна была нагадаць, што здараецца, калі сэрца становіцца закрытым на Божае слова. “Гэта драма гэтага народа і наша драма. Яны прысвоілі сабе Божае слова. Слова Божае стала іхнім – словам паводле іх інтарэсаў, іх ідэалогій, іх тэалогій, на службе ім. І кожны яго інтэрпрытаваў паводле свайго жадання і выгады. У гэтым драма гэтага народа. І каб захаваць такі стан рэчаў, яны забівалі. Так зрабілі і з Езусам”, - сказаў Папа.

На думку Святога Айца фарысеі зразумелі, што ў прыпавесці Езус казаў пра іх і таму жадалі забіць Яго. Слова Божае “станавілася памерлым, зняволеным, Святы Дух быў закрыты ў жаданнях кожнага з іх”. І менавіта так здараецца з намі, калі не адкрываемся на навізну Божага Слова, становімся непаслухмянымі яму.

Францішак падкрэсліў, што слова Пана не ўваходзіла ў сэрцы фарысеяў, але сялілася ў простых людзях, якія слухалі Хрыста і бачылі ў ім прарока. Яны не выкарыстоўвалі слова Божае для сваёй выгады, але слухаючы яго намагаліся станавіцца хоць крыху лепшымі. Каб не станавіцца падобнымі на фарысеяў, Папа параіў вернікам браць прыклад з простых людзей: быць пакорнымі і маліцца.








All the contents on this site are copyrighted ©.