2014-03-21 14:06:32

Папа прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Мальты


RealAudioMP3 21 сакавіка 2014 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Мальта Джорджа Абела, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Падчас размовы, якая прайшла ў сардэчнай атмасферы, былі ўзгаданы глыбокія сляды, якія пакінула хрысціянства ў гісторый, культуры і жыцці мальтыйскага народа, а таксама добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Мальтай. Удзельнікі сустрэчы ўзгадалі пра візіты бл. Яна Паўла ІІ і Бэнэдыкта XVI у гэту краіну, пра ўклад Касцёла ў адукацыйную і дабрачынную сферы, а таксама пра заключныя пагадненні паміж Святым Пасадам і Мальтай у святле супрацоўніцтва на карысць дабра народа. Не засталіся па-за ўвагай пытанні звязаныя з роллю Мальты ў Еўрапейскім Саюзе, сітуацыяй ў Міжземнаморскім рэгіёне і міграцыяй, паведамляе Зала Друку Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.