2014-03-21 15:05:28

Пантыфік памоліцца за ахвяраў італьянскай мафіі


RealAudioMP3 У першы дзень астранамічнай вясны ў Італіі традыцыйна ўзгадваюць пра ахвяраў мафіі. З гэтай нагоды 21 сакавіка 2014 г. папа Францішак прыме ўдзел у малітоўным чуванні з роднымі і блізкімі загінулых, якое пройдзе ў касцёле св. Грыгорыя VII, недалёка ад Ватыкана. Разам з Пантыфікам у ім будуць удзельнічаць каля 700 чалавек, якія прадставяць больш за 15 тыс. італьянцаў, страціўшых сваіх родных і блізкіх. Набажэнства пачнецца з кароткага разважання кс. Луіджы Ч’ёцці, старшыні асацыяцыі ў якую уваходзяць родныя асоб, што загінулі ад рук мафіі. Затым будуць прачытаны імёны 842 загінуўшых і адбудзецца хвіліна маўчання. Пасля чытання фрагмента Евангелля паводле св. Марка, у якім Езус абвясціў "запаведзь благаслаўленняў", да прысутных звернецца Папа Францішак. На заканчэнне сустрэчы, яе ўдзельнікі супольна памоляцца і выслухаюць сведчанне дачкі італьянскага прадпрымальніка забітага мафіяй у 1989 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.