2014-03-21 10:51:24

Кардынал: Ян Павел ІІ пакінуў найбольшы ўклад у навучанне аб сям’і


RealAudioMP3 Ян Павел ІІ пакінуў у спадчыну Касцёлу 134 катэхезы прысвечаныя сужэнскай любові, не кажучы пра асобныя дакументы ці іншыя прамовы. Акрамя яго ні адзін Папа ў гісторыі не надаваў гэтай тэме столькі ўвагі, лічыць кардынал Карла Кафара, арцыбіскуп Балонскі і першы кіраўнік Папскага інстытута па вывучэнні сужэнства і сям’і, які носіць імя благаслаўлёнага Пантыфіка і быў заснаваны ім у 1981 г. 20-21 сакавіка 2014 г. у гэтай навучальнай установе праходзіць міжнародная канферэнцыя “Ян Павел ІІ – Папа сям’і”, падчас якой даследчыкі і эксперты з розных краін свету абменьваюцца поглядамі на душпастрыства сем’яў у святле навучання Пантыфіка, які будзе хутка кананізаваны.

Кардынал Кафара нагадаў, пра важнасць навучання Яна Паўла ІІ пра сям’ю, сужэнства і любоў паміж мужчынам і жанчынай. Папа называў сужэнства “сакрамэнтам адкуплення”, адзначыў пурпурат і дадаў, што для гэтага існуюць дзве галоўныя прычыны. Па-першае, таму што сужэнства перашкаджае абмежаванню чалавечай любові толькі адным вымярэннем, паніжаючы рызыку выкарыстання іншага чалавека ў якасці аб’екта; а па-другое, таму што сужэнская любоў нясе ў сабе жаданне бясконцасці і вечнасці. Сакрамэнт сужэнства адкупляючы, таму што робіць мужчыну і жанчыну здольнымі любіць адно аднаго да канца, лічыць ён.

Акрамя таго, кардынал Кафара падкрэсліў, што хрысціянскае разважанне пра любоў узбагаціла само гэта паняцце, злучыўшы ў ім разам тры элементы: любоў ў яе цялеснае форме, любоў, як сяброўства і любоў у якасці бескарыслівага і вечнага дару з самаго сябе. “Сёння, калі не будуць захоўвацца ўсе гэтыя тры вымярэнні, сужэнская любоў моцна збяднее”, - перакананы італьянскі пурпурат.








All the contents on this site are copyrighted ©.