2014-03-20 12:05:11

Японская фірма дапаможа Ватыканскай бібліятэцы ў аблічбоўцы манускрыптаў


RealAudioMP3 Ватыканская апостальская бібліятэка будзе супрацоўнічаць з японскай фірмай “NTT DATA”, якая прадастаўляе паслугі ў сферы высокіх тэхналогій. Гаворка ідзе пра падпісанне чатырохгадовай дамовы аб аблічбоўцы 3 тыс. манускрыптаў з ватыканскіх збораў. Гэта 41 млн. старонак. 20 сакавіка 2014 г. у Ватыкане адбылася прэзентацыя сумеснага праекту. Гэта толькі адзін этап буйной ініцыятывы па пераводзе ў лічбавы фармат 82 тыс. рукапісаў. Арцыбіскуп Жан-Луі Бруге, Архіварыус і Бібліятэкар Святога Рымскага Касцёла, назваў праект абсалютным ноу-хау. Ён дапаможа сувязям Ватыканскай бібліятэкі з установамі ў розных рэгіёнах свету, паколькі рукапісы, аб якіх ідзе гаворка, датычаць гісторыі розных культур: ад дакалумбавай Амерыкі да кітайскага і японскага Далёкага Усходу. Гэта ініцыятыва, на думку іерарха, падкрэслівае “каталіцкасць”, а значыць універсальнасць Ватыканскай бібліятэкі.

Арцыбіскуп не выключае, што пасля прадугледжанага дамовай чатырохгадовага тэрміну двухбаковае супрацоўніцтва можа быць працягнута.

Усе рукапісы, пераведзеныя ў лічбавы фармат, будуць даступны на сайце Ватыканскай бібліятэкі у выглядзе здымкаў высокай якасці, што дазволіць шматлікім даследчыкам у розных галінах ведаў інтэрпрэтаваць каштоўныя гістарычныя дакументы, доступ да якіх доўгі час быў абмежаваны.







All the contents on this site are copyrighted ©.