2014-03-20 10:33:07

Супрацоўнік ватыканскай дыкастэрыі пра ўплыў канфлікту ва Украіне на міграцыю ў Еўропе


RealAudioMP3 Падсакратар Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў прымае ўдзел у форуме, які праходзіць у расійскім Санкт-Пецярбургу. 20 сакавіка 2014 г. у мясцовым Дзяржаўным аграрным універсітэце праходзіць міжнародны навуковы семінар “Міграцыя. Развіццё. Сельская гаспадарка”. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё айцец Габрыэле Фердынанда Бэнтоліа падзяліўся сваім меркаваннем пра магчымы ўплыў канфлікту ва Украіне на міграцыйныя працэсы ў Еўропе.

“Еўропа павінна быць гатова да прытоку мігрантаў з Усходу. Але гэта таксама павінна стаць папярэджаннем для Расійскай Федэрацыі: калі насельніцтва не адчувае сябе ў бяспецы, калі адчувае ціск, міграцыя, пераезд – гэта першае выйсце, якое мае звычайны чалавек. Усё гэта, вядома, вельмі сумна. Я малюся аб тым, каб улады абедзвюх дзяржаў знайшлі шляхі для дыялогу і ўлічвалі не толькі нацыянальныя інтарэсы, але і інтарэсы мясцовага насельніцтва, а таксама міжнародны кантэкст, гэтак важны ў сучасным глабалізаваным свеце”, - адзначыў супрацоўнік ватыканскай дыкастэрыі.

У санкт-пецярбургскім навуковым форуме бяруць удзел расійскія і італьянскія спецыялісты. Падсакратар Папскай рады пастырства эмігрантаў пазнаёміў яго ўдзельнікаў з сацыяльным навучаннем Каталіцкага Касцёла і яго поглядам на міграцыю.







All the contents on this site are copyrighted ©.