2014-03-20 15:21:18

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Чарнагорыі


RealAudioMP3 Папа Францішак абмеркаваў праблемы балканскага рэгіёна і інтэграцыі Чарнагорыі ў еўрапейскія і еўра-атлантычныя структуры з Прэзідэндам гэтай краіны Філіпам Вуянавічам, якога прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане 20 сакавіка 2014 г. Палітык таксама сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам. Падчас сардэчных размоў было выказана задавальненне добрымі двухбаковымі адносінамі паміж Чарнагорыяй і Апостальскай Сталіцай, замацаванымі нядаўна падпісаным базавым пагадненнем, адзначаецца ў паведамленні Залы Друку Святога Пасаду.








All the contents on this site are copyrighted ©.