2014-03-19 12:09:02

Папа Францішак адзначае гадавіну ўрачыстага пачатку пантыфікату


RealAudioMP3 19 сакавіка 2014 г. адзначаецца першая гадавіна ўрачыстага пачатку пантыфікату папы Францішка. Год таму на галоўнай ватыканскай плошчы адбылася літургія, падчас якой новаабраны Пантыфік атрымаў сімвалы папскай улады – папскі палій і Пярсцёнак Рыбака. У гэтай св. Імшы прынялі ўдзел больш за 200 тыс. чалавек, у тым ліку афіцыйныя прадстаўнікі 132 краін і міжнародных арганізацый, 33 рэлігій і веравызнанняў. У той дзень Папа папрасіў аб супрацоўніцтве ўсіх, хто займае адказныя пасады ў эканамічнай, палітычнай ці сацыяльнай сферах, усіх людзей добрай волі, у абароне стварэння і чалавека. Францішак заклікаў памятаць, што нянавіць, помста, пыха забруджваюць жыццё. “Бараніць, азначае чуваць над сваімі пачуццямі, сэрцам, таму што з іх выходзяць добрыя і злыя інтэнцыі: тыя, якія будуюць і якія знішчаюць! Мы не павінны баяцца дабрыні, і нават пяшчоты!”, - казаў год таму Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.