У Ватыкане паведамяць аб планах падрыхтоўкі да Сусветнай сустрэчы сем’яў
Святы Пасад паведаміць
у наступны аўторак, 25 сакавіка 2014 г., аб першапачатковых планах падрыхтоўкі да
Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе ў 2015 г. у Філадэльфіі. Старшыня Папскай
рады па справах сям’і, арцыбіскуп Вінчэнца Палья, і арцыбіскуп Філадэльфіі Чарльз
Чапут правядуць у Ватыкане сумесную прэс-канферэнцыю аб ходзе падрыхтоўкі, паведаміла
18 сакавіка 2014 г. Зала Друку Святога Пасаду. Цалкам верагодна, што папа Францішак
прыме ўдзел у вялікім каталіцкім мерапрыемстве, якое пройдзе 22-27 верасня 2015 г.
У пяці з сямі міжнародных сямейных форумах, заснаваных у 1994 г., прымалі ўдзел Ян
Павел II і Бэнэдыкт XVI.
З думкай аб магчымым візіце Святога Айца на Сусветную
сустрэчу сем’яў Кангрэс ЗША на мінулым тыдні запрасіў яго выступіць з прамовай у Вашынгтоне.
У любым выпадку, для замежнай паездкі Пантыфіка спачатку спатрэбяцца запрашэнні з
боку мясцовага Касцёла і палітычнага кіраўніцтва краіны. Апошняе можа паступіць на
наступным тыдні, 27 сакавіка, калі Прэзідэнт ЗША Барак Абама прыбудзе ў Ватыкан, каб
здзейніць сваю першую сустрэчу з папам Францішкам.