2014-03-18 16:07:24

Апостальская Сталіца будзе прадстаўлена на буйным кніжным форуме


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца атрымала запрашэнне, у якасці ганаровага госця прыняць удзел у сёлетнім Міжнародным кніжным салоне, які пройдзе 8-12 мая 2014 г. у італьянскім Турыне. Прадстаўніком Святога Пасаду на форуме будзе старшыня Папскай рады па культуры, кардынал Джанфранка Равазі, які блізка знаёмы і асабіста задзейнічаны ў шматлікіх ватыканскіх выдавецкіх ініцыятывах. На міжнароднай кніжнай выставе будзе арганізаваны спецыяльны стэнд, які адлюструе сучасную выдавецкую дзейнасць Апостальскай Сталіцы і яе гісторыю. Падчас форуму будуць прадстаўлены шматлікія выданні прамоў і дакументаў папы Францішка. Тут таксама адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў розных каталіцкіх выдавецтваў, а кардынал Равазі прыме ўдзел у дыскусіі з прадстаўнікамі свету культуры.








All the contents on this site are copyrighted ©.