У Ватыкане прэзентавалі беспрэцэдэнтнае міжрэлігійнае пагадненне
17 сакавіка 2014 г.
у Ватыкане адбылася прэзентацыя беспрэцэдэнтнага пагаднення паміж прадстаўнікамі асноўных
рэлігій пад назвай “Global Freedom Network”. Яго мэтай з’яўляецца выкараненне сучаснага
рабства і гандлю людзьмі ва ўсім свеце да 2020 г. Глабальная сетка з’яўляецца адкрытай
асацыяцыяй, да якой могуць далучыцца прадстаўнікі рэлігійных супольнасцяў і іх лідэры.
Па некаторых дадзеных 30 млн. чалавек у свеце церпіць ад эканамічнай або сексуальнай
эксплуатацыі. Нягледзячы на намаганні, прадпрынятыя ў апошнія гады, сучаснае рабства
і гандаль людзьмі працягвае пашырацца, гаварылася на сустрэчы ў Ватыкане. Месцамі
выкарыстання чалавека становяцца заводы і фермы, рыбацкія суды, незаконныя ўстановы,
прыватныя дамы, самыя багатыя і самыя бедныя краіны ў свеце.
Глабальная сетка
ў сваёй дзейнасці будзе выкарыстоўваць прылады веры: малітву, пост і міласціну, заявілі
заснавальнікі ініцыятывы. Таксама будзе абвешчаны Сусветны дзень малітвы за ахвяраў
і за іх свабоду. Ва ўсіх частках свету будзе сфарміравана малітоўная сетка.
На
працягу першага года ўдзельнікі ініцыятывы будуць прыкладаць намаганні, каб распрацаваць
праграмы па выкараненні сучаснага рабства і гандлю людзьмі, інфармаваць сем’і, школы,
універсітэты, парафіі і ўстановы аб прыродзе гэтай з’явы, звяртаць увагу кіраўніцтва
дзяржаў на неабходнасць вырашэння праблемы. Апрача таго, у дзейнасць асацыяцыі плануецца
ўключыць 50 буйных шматнацыянальных кампаній, чые кіраўнікі з’яўляюцца людзьмі веры
або добрай волі.
Заснавальнікі Сеткі запросяць 162 урады краін публічна ўхваліць
яе стварэнне, а краіны-удзельніцы “Вялікай дваццаткі” асудзіць сучаснае рабства і
гандаль людзьмі і прыняць ініцыятывы супраць гэтай з’явы.
Гэта пагадненне,
як было заяўлена ў Ватыкане, з’яўляецца сведчаннем таго, што ахвяры сучаснага рабства
і гандлю людзьмі не забытыя і свет павінен быць вызвалены ад гэтых жудасных злачынстваў
супраць чалавечнасьці.