2014-03-17 13:12:54

Святы Айцец заклікаў епіскапат Усходняга Тымора быць “крытычным сумленнем нацыі”


RealAudioMP3 Быць “крытычным сумленнем нацыі”, абвяшчаць Евангелле міласэрнасці і рабіць ўсё, каб гэта пасланне было зразумелым для мясцовага насельніцтва, заклікаў Пантыфік епіскапат Усходняга Тымора. 17 сакавіка 2014 г. адбылася сустрэчы Папы з біскупамі гэтай краіны ў рамках візіту “ad limina Apostolorum”. Святы Айцец адзначыў, што нават невялікі востраў, які мяжуе з Інданезіяй, і 97% насельніцтва якога складаюць хрысціяне, не пазбег “балючых сюрпрызаў” сучаснасці, маючы на ўвазе крывавы канфлікт у канцы дзевяностых гадоў. Таму ў сённяшняй сітуацыі мясцовы Касцёл забавязаны дапамагаць будаваць грамадства, “годнае чалавека і яго трансцэндэнтнага лёсу”, і нагадваць палітычнаму класу аб каштоўнасці агульнага дабра грамадства, спрыяючы яго развіццю.

Папа заклікаў іерархаў да “падвоеных намаганняў па евангелізацыі” з дапамогай “мовы міласэрнасці”. Без гэтага, на думку Францішка “сёння ў нас мала шанцаў увайсці ў “паранены” свет, які мае патрэбу ў разуменні, прабачэнні, любові”. Сёння патрэбна рэалізацыя “рэвалюцыі пяшчоты”. Гэта можна і трэба рэалізоўваць праз “сур’ёзную адукацыю” святароў, законнікаў і свецкіх. Але гэта не азначае, што евангелізацыя павінна рэалізоўвацца выключна “кваліфікаванымі асобамі”, таму што, на яго думку, калі нехта сапраўды зведаў любоў Бога, яму не спатрэбіцца шмат часу, каб падрыхтавацца абвяшчаць Евангелле, яму не патрэбныя шматлікія ўрокі і інструкцыі. Кожны хрысціянін з’яўляецца місіянерам ў той ступені, у якой ён сустрэў любоў Бога ў Хрысце Езусе. Яшчэ адным ключавым момантам, лічыць Папа, з’яўляецца “неабходнасць евангелізацыі культуры для інкультурацыі Евангелля”.

Францішак заклікаў біскупаў “падтрымліваць, з любоўю і цярпеннем, крокі Бога ў яго народзе” і прыкладаць намаганні для ўзрастання надзеі сярод вернікаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.