2014-03-16 12:53:48

Святы Айцец наведае чарговую рымскую парафію


RealAudioMP3 Яшчэ адна рымская парафія рыхтуецца прыняць папу Францішка. 16 сакавіка 2014 г. вечарам Пантыфік адправіцца да вернікаў касцёла Маці Божай Малітвы, размешчанага на паўночнай ўскраіне Вечнага горада. У праграме чатырохгадзіннага візіту запланаваны сустрэчы з хворымі, дзяцьмі, моладдзю і неакатэхуменальнымі супольнасцямі. Францішак паспавядае некалькі чалавек і ўзначаліць св. Імшу ў парафіяльнай супольнасці. “Мы рыхтаваліся да гэтага візіту, перш за ўсё праз малітву асабліва з дзецьмі і моладдзю, якія пасля Вялікадня прымуць Першую св. Камунію і бежмаванне. І падчас сустрэчы з Папам яны будуць пытацца, як добра падрыхтавацца да гэтых сакрамэнтаў”, - распавёў пробашч парафіі, кс. Франчэска Багала, і дадаў, што юнакі і дзяўчаты будуць прасіць Францішка падзяліцца з імі яго асабістым вопытам. Пажылыя і хворыя прынялі перад візітам Пантыфіка сакрамэнт хворых. Святар прызнаўся, што яму самаму будзе важна адкрыць тое, што Святы Айцец называе “Касцёлам, які ідзе да людзей”.

Пробашч звярнуў увагу на перыферыйнае размяшчэння сваёй парафіі. “Існуе недахоп усяго, асноўных сацыяльных структур, пачынаючы ад школ, месцаў сустрэч, паркаў, адзначыў ён і дадаў, што вернікі парафіі Маці Божай Малітвы, гэта ў асноўным маладыя людзі. Іх звычайны дзень, гэта – прачнуцца на досвітку, пайсці на працу і вярнуцца ўвечары дамоў. На думку пробашча, гэта нараджае вялікія выклікі, у тым ліку і душпастырскія.







All the contents on this site are copyrighted ©.