2014-03-16 14:47:35

Папа перад “Анёл Панскі”: штодзённа чытаць Евангелле (поўны тэкст)


RealAudioMP3 Да разважання над Божым словам і штодзённага чытання Евангелля заахвоціў вернікаў падчас разважання перад малітвай “Анёл Панскі” 16 сакавіка 2014 г. у Ватыкане папа Францішак. Ён заклікаў сабраных дзяліцца з іншымі, асабліва тымі, хто перажывае цяжкасці, досведам сваёй веры і скарбамі атрыманых ласк. Гэта місія, адзначыў Пантыфік, датычыць кожнага члена Касцёла ў любы час і ў любым месцы. Кожны пакліканы бачыць патрэбы Божага народа і з любоўю і пяшчотай адказваць на іх. Для гэтага патрэбна падтрымка ўсёй хрысціянскай супольнасці. Менавіта малітва, на думку Папы, дапамагае хрысціяніну “спусціцца з гары” і вярнуцца на нізіны, дзе можна сустрэць такіх жа як ён вернікаў, перажываючых цяжкасці, несправядлівасць, матэрыяльную і духоўную беднасць.

“Сённяшняе Евангелле распавядае нам пра падзею Перамянення, - адзначыў Святы Айцец. Гэта другі этап шляху Вялікага посту: першы, спакушэнне ў пустыні, мы чулі аб гэтым у мінулую нядзелю, другі – Перамяненне. Езус “узяў Пятра, Якуба і Яна, брата ягонага, і павёў іх адных на высокую гару” (Мц 17,1). Гара ў Бібліі з’яўляецца месцам блізкасці з Богам і асабістай сустрэчы з Ім, месцам малітвы, на якім ты стаіш у прысутнасці Пана. А там на гары, Езус яўляе сябе тром вучням перамененым, ззяючым, прыгожым. Затым з’яўляюцца Майсей і Ілля і размаўляюць з Ім. Яго твар настолькі ззяе, а Яго вопратка настолькі белая, што Пётр аслеплены, так, што хоча застацца там, затрымаць гэты момант. У гэты час гучыць голас Айца, што абвяшчае Езуса сваім умілаваным Сынам, кажучы: “Яго слухайце” (Мц 17,5). Гэта слова вельмі важнае! Наш Айцец сказаў гэта апосталам і кажа таксама нам: “Слухайце Езуса, таму што Ён ёсць Сын мой умілаваны”. Давайце заставім гэта слова наступны тыдзень у галаве і сэрцы: “Слухайце Езуса”. І гэта не кажа Папа, гэта кажа Бог Айцец да ўсіх: да мяне, вас, усіх! Гэта таксама дапамога ў вандраванні па велікапостным шляху. “Слухайце Езуса”. Не забывайцеся аб гэтым.

Гэта запрашэнне Бога Айца вельмі важнае. Мы, вучні Езуса, мы пакліканы быць людзьмі, якія слухаюць Яго голас і сур’ёзна прымаюць Яго словы. Каб слухаць Езуса, трэба быць побач з Ім, ісці за Ім, як натоўп у Евангеллі, што пераследаваў Яго на дарогах Палестыны. Езус не меў нейкай сталай кафедры або амбоны, Ён быў вандроўным настаўнікам, Які нёс сваё навучанне, што было дадзена Яму Айцом, пакрываючы адлегласці не заўсёды прадказальныя і незаўсёды лёгкія.

Трэба ісці за Езусам, каб слухаць Яго. Але таксама мы слухаем Езуса ў Яго напісаным Слове – Евангеллі. Дазвольце мне задаць вам адно пытанне. Ці чытаеце вы кожны дзень урывак з Евангелля? Некаторыя – так, некаторыя – не. Палова на палову. Гэта важна! Вы чытаеце Евангелле? Гэта добрая рэч мець невялікае Евангелле, невялікае, і насіць яго з сабой, у вашыай кішэні, сумцы, і чытаць невялікі фрагмент у любы час дня. У любы час дня я дастаю Евангелле з кішэні і чытаю крыху, маленькі фрагмент. Там ёсць Езус, Які прамаўляе да нас праз Евангелле! Падумайце пра гэта. Гэта не цяжка, нават не павінны быць чатыры Евангеллі – адно з іх, маленькае, з намі. Евангелле павінна быць заўсёды з намі, таму што дае нам магчымасць слухаць слова Езуса.

У гэтым эпізодзе Перамянення я хацеў бы звярнуць увагу на два значныя элементы, якія я апісаў у двух словах: уздым і спуск. У нас узнікае патрэба пабыць у адасобленасці, падняцца на гару ў прастору цішыні, каб знайсці сябе і ўспрымаць лепш голас Пана. Гэта мы робім у малітве. Але мы не можам заставацца там! Сустрэча з Богам у малітве зноў падштурхоўвае нас да таго, каб “спусціцца з гары” назад на раўніну, дзе мы сустракаем шмат братоў і сясцёр абцяжараных жыццёвай напружанасцю, хваробамі, несправядлівасцю, адчужэннем, беднасцю, матэрыяльнай і духоўнай. Гэтым нашым братам, якія сустрэлі цяжкасці, мы пакліканы несці плёны досведу, здабытага намі ад прабывання з Богам, дзелячыся атрыманай ласкай.

І гэта цікава. Калі мы чуем слова Езуса і прамаем яго ў нашы сэрцы, гэта слова расце. Ведаеце, як яно ўзрастае? Праз дзяленне ім з іншым чалавекам! Слова Хрыста расце ў нас, калі мы яго абвяшчаем, калі даём яго іншым! І гэта хрысціянская жыццё. Гэта місія ўсяго Касцёла, усіх ахрышчаных, усіх нас –слухаць Езуса і несці Яго іншым. Не забывайцеся на гэтым тыдні слухаць Езуса! І думаць пра Евангелле. Вы зробіце гэта? У наступную нядзелю скажэце мне, ці зрабілі гэта: ці ўзялі маленькае Евангелле ў кішэню або ў сумку, каб прачытаць невялікі фрагмент на працягу дня.

А цяпер давайце звернемся да нашай Маці Марыі, і даверым сябе яе кіраўніцтву, каб працягнуць з верай і шчодрасцю гэта падарожжа Вялікага посту, спрабуючы крыху больш “уздымацца”, каб маліцца і слухаць Езуса, і “сыходзіць” з братняй любоўю, абвяшчаючы Яго”, - сказаў Святы Айцец падчас сваіх разважанняў.

Пасля марыйнай малітвы Папа традыцыйна прывітаў шматлікіх пілігрымаў, сабраных на плошчы св. Пятра, асаблівую ўвагу звярнуўшы на групу вучняў каталіцкай школы з Курдыстану.







All the contents on this site are copyrighted ©.