2014-03-16 13:10:37

Пантыфік заклікаў да малітвы за пасажыраў і экіпаж зніклага самалёта


RealAudioMP3 Пантыфік заклікаў да малітвы за людзей, якія былі на борце авіялайнера, што некалькі дзён таму знік над усходнім узбярэжжам Малайзіі. “Я запрашаю вас маліцца за пасажыраў і экіпаж малазійскага самалёта і членаў іх сем’яў. Мы блізкія да іх у гэты цяжкі час”, - сказаў папа Францішак падчас нядзельнай сустрэчы з вернікамі 16 сакавіка 2014 г. Трэба нагадаць, што авіялайнер, на борце якога былі 227 пасажыраў і 12 членаў экіпажу, 8 сакавіка 2014 г. ноччу знік з экранаў радараў. Ён выконваў рэйс з Куала-Лумпура ў Пекін і ў момант апошняга кантакту знаходзіўся ў 220 кіламетрах ад усходняга ўзбярэжжа Малайзіі. Зніклы самалёт “Malaysia Airlines” у меркаваным месцы яго падзення ў Паўднёва-Кітайскім моры шукаюць звыш 50 караблёў і самалётаў з 10 краін. Аднак пошукі пакуль нічога не далі.







All the contents on this site are copyrighted ©.