2014-03-15 14:28:54

Пантыфік возьме ўдзел у малітоўным чуванні за ахвяр італьянскай мафіі


RealAudioMP3 Святы Айцец будзе маліцца за ахвяр італьянскай мафіі. 21 сакавіка 2014 г. у Рыме ён прыме ўдзел у малітоўным чуванні з роднымі і блізкімі загінулых. 700 чалавек, якія прымуць удзел у набажэнстве, будуць прадстаўляць 15 тыс. італьянцаў, якія страцілі сваіх родных. У наступную пятніцу Пантыфік правядзе на малітве ў касцёле св. Грыгорыя VII недалёка ад Ватыкана паўтары гадзіны. З 1996 г. у Італіі ў першы дзень астранамічнай вясны ўзгадваюць ахвяраў мафіі. Старшыня асацыяцыі, у якую ўваходзяць родныя асоб, што загінулі ад рук мафіі, кс. Луіджы Ч’ёці, назваў удзел Папы ў малітоўным чуванні вялікім падарункам і сігналам з боку Святога Айца супраць насілля і карупцыі мафіі. За гэтым стаіць павага да жыцця і чалавечай годнасці. Святар падкрэсліў, што многія людзі сталі ахвярамі злачынных структур толькі таму, што жадалі дапамагчы іншым.







All the contents on this site are copyrighted ©.